From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Анатольевіч Друкт (10 мая 1949, Мінск — 17 красавіка 1990) — беларускі музыказнавец, кампазітар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).
Аляксандр Анатольевіч Друкт | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1990 (40 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыказнавец, кампазітар, музычны крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Скончыў у 1972 годзе Беларускую кансерваторыю, выкладаў у ёй.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.
Даследаваў праблемы натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нацыянальнага музычнага працэсу. Набыў вядомасць як музычны крытык.
Сярод музычных твораў: вакальны цыкл «Вясновыя песні» на народныя тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра народных інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў , фартэпіяна і ўдарных (1987), вакальная сатыра «Аб трох набобах» на вершы М. Агніўцава (1988) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.