Алімп (Марс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алімп, або Алімпус Монс (Olympus Mons) — горная вяршыня, згаслы шчытавы вулкан на Марсе. Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21000 метраў. Найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме. Шырыня кратэра-кальдэры — больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы — больш за 480 км.