Англійская Прэм’ер-ліга
футбольная ліга / From Wikipedia, the free encyclopedia
Англійская Прэм’ер-ліга (англ. The FA Premier League, да 1992 года — Першы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клубаў Англіі (гл. Сістэма футбольных ліг Англіі), якое мае статут першараднага футбольнага спаборніцтва Англіі. Англійская Прэм’ер-ліга з’яўляецца найбольш папулярнай спартыўнай лігай у міры, займае першую пазіцыю па сумарным бюджэце (на 2008 год — 2,3 млрд еўра), аднак у сезоне 2007/08 саступіла званне найбольш прыбытковай футбольнай лігі нямецкай Бундэслізе.
Англійская Прэм’ер-ліга | |
---|---|
FA Premier League | |
Краіна |
Англія Уэльс |
Федэрацыя | УЕФА |
Заснаваны | 1992 |
Кол-ць каманд | 20 |
Узровень у сістэме ліг | 1 |
Выбыванне ў | Чэмпіёншып |
Нацыянальныя турніры |
Кубак Англіі Кубак Англійскай футбольнай лігі Суперкубак Англіі |
Міжнародныя турніры |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Еўропы |
Дзеючы пераможца | Манчэстэр Сіці (7-ы тытул, сезон 2022/23) |
Найбольш тытулаваны | Манчэстэр Юнайтэд (13 разоў) |
TV партнёры |
Sky Sports & BT Sport (Матчы) Sky Sports & BBC (Асноўныя моманты) |
Сайт | www.premierleague.com |
Сезон 2022/23 |
Англійская Прэм’ер-ліга была сфарміравана ў 1992 годзе з вышэйшага дывізіёна Футбольнай лігі Англіі. За 28 прайшоўшых сезонаў тытул чэмпіёна Прэм’ер-лігі заваёўвалі толькі 7 клубаў: «Арсенал», «Блэкберн», «Лестэр Сіці», «Ліверпул», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі». З іх найбольш паспяховы клуб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёна 13 разоў. У цяперашні час чэмпіёнам з’яўляецца клуб «Манчэстэр Сіці», які заваяваў тытул у сезоне 2022/23.