Армянскае нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянскае нагор’е (арм.: Հայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор’яў.
Хуткія факты Армянскае нагор’е, Краіны ...
Армянскае нагор’е | |
---|---|
арм. Հայկական լեռնաշխարհ | |
Краіны | |
Плошча | 400 тыс. км² |
Найвышэйшая вяршыня | Арарат |
Найвышэйшы пункт | 5165 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Большая частка Армянскага нагор’я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Арменіі. Да Армянскага нагор’я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азербайджана. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).