Узброеныя сілы Рэспублікі Сербскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброеныя сілы Рэспублікі Сербскай (сербск.: Војска Републике Српске (ВРС), Vojska Republike Srpske (VRS), таксама называюць Армія баснійскіх сербаў, Войска Рэспублікі Сербскай) — узброеныя фармаванні Рэспублікі Сербскай, якая цяпер з’яўляецца энтытэтам (руск.) (бел. у складзе Босніі і Герцагавіны. Існавалі ў перыяд з 1992 па 2006 год. Прымалі актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Югаславіі. З 2003 года ўзброеныя сілы Рэспублікі Сербскай пачалі ўваходзіць у склад узброеных сіл Босніі і Герцагавіны (руск.) (бел.. У 2005 годзе часткі рэфармаванай арміі Босніі і Герцагавіны, якія складаліся з баснійскіх, харвацкіх і сербскіх падраздзяленняў, былі скіраваны у складзе кааліцыйных сіл у Ірак. 6 чэрвеня 2006 года ўзброеныя сілы Рэспублікі Сербскай канчаткова перасталі існаваць, увайшоўшы ў склад арміі Босніі і Герцагавіны[1].
Узброеныя сілы Рэспублікі Сербскай сербск.: Војска Републике Српске (ВРС) Vojska Republike Srpske (VRS) | |
---|---|
Гады існавання | 1992—2006 |
Краіна | Рэспубліка Сербская |
Тып | узброеныя сілы |
Заступнік | святы прарок Ілья |
Удзел у |
Баснійская вайна Вайна ў Харватыі |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Ратка Младзіч (1992—1996) |