Артуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артуа́ (фр.: Artois) — гістарычная вобласць на паўночным усходзе Францыі, якая мяжуе з Фландрыяй і Пікардыяй, цяпер уваходзіць у склад дэпартамента Па-дэ-Кале. Сталіца — горад Арас, вядомы сваімі габеленамі.
Артуа | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Artois | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1659 | ||||
Дата скасавання | 1790 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мясцовасць з адхоннымі ўзгоркамі і невысокімі гарамі ўяўляе сабой адну з багатых водамі абласцей Францыі. Рэкі Оці і Канш цякуць на захад, Аа, Ліс, Скарп і некалькі іншых маленькіх рэчак цякуць на поўнач і паўночны ўсход. Паўднёвая частка ляжыць вышэй і славіцца ўрадлівай глебай сваіх далін, а паўночная частка пакрыта балотамі. Дзеля запатрабаванняў у вадзяных шляхах, як і дзеля асушвання балот на паўночным усходзе пракапана мноства каналаў.
Артуа належыць да жытніц Францыі. Багатыя пашы спрыяюць жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Хоць лесу там мала, затое ёсць торф, а на ўсход ад Ардэнаў — каменнавугальныя паклады. У канцы XIX стагоддзя на тэрыторыях графства вырошчваліся лён і каноплі, рэпнае насенне і хмель.
У 1237 годзе Людовік IX зрабіў Артуа графствам і аддаў у леннае ўладанне свайму брату Роберту I Адважнаму. Калі Роберт паў у Егіпце ў бітве пры Мансуры (8-га лютага 1250), яго спадчыннікам стаў сын Роберт II, які адправіўся з Людовікам IX у Туніс і быў падчас палону Карла II рэгентам у Сіцыліі. Ён быў забіты 11 ліпеня 1302 года падчас бітвы пры Куртры.
Пасля Артуа дастаўся Фландрыі і Бургундыі, але ў сілу Пірэнейскага і Німвегенскага міру (1659 і 1678) ізноў адышоў да Францыі. Кароль Карл X, быўшы яшчэ прынцам, насіў тытул графа Артуа.