Ацэтаты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацэтаты — солі і эфіры воцатнай кіслаты, напрыклад:
- CH3COOC2H5 этылацэтат (этылавы эфір воцатнай кіслаты);
- CH3COONa ацэтат натрыю;
- CH3COONH4 ацэтат амонію;
- Pb(CH3COO)2·3H2O ацэтат свінцу (свінцовы цукар).
Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам.
Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смолаў, у вытворчасці целулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харчовай прамысловасці.