Аўтаномія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаномія (ад грэч. autonomia ад autos — сам + nomos — закон) — самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады ці кіравання, якое дадзена канстытуцыяй якой-небудзь частцы дзяржавы. Найчасцей будуецца паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага прынцыпу і можа мець розны статус (рэспубліка, акруга, вобласць, асобная нацыянальная ці рэлігійная супольнасць).
Беларусь аўтаномных адзінак не мае. У розных формах аўтаномія ажыццяўляецца і ў іншых краінах свету (напрыклад, у Вялікабрытаніі, Швейцарыі) і надаецца, як правіла, тэрыторыям, кампактна заселеным нацыянальнымі супольнасцямі, што вызначаюцца асаблівасцямі мовы, ментальнасці, эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.