![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Taddeo_Zuccari_003_Entr%25C3%25A9e_de_Fran%25C3%25A7ois_Ier_%2526_Charles_V_%25C3%25A0_Paris_%2528cropped%2529.jpg/640px-Taddeo_Zuccari_003_Entr%25C3%25A9e_de_Fran%25C3%25A7ois_Ier_%2526_Charles_V_%25C3%25A0_Paris_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Балдахін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балдахін (італ.: baldacchino — «шаўковая тканіна з Багдада») — урачысты навес над тронам, парадным ложкам, царкоўным алтаром; першапачаткова з тканіны, пазней таксама з каменя, драўніны, металу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Taddeo_Zuccari_003_Entr%C3%A9e_de_Fran%C3%A7ois_Ier_%26_Charles_V_%C3%A0_Paris_%28cropped%29.jpg/640px-Taddeo_Zuccari_003_Entr%C3%A9e_de_Fran%C3%A7ois_Ier_%26_Charles_V_%C3%A0_Paris_%28cropped%29.jpg)
З’явіліся балдахіны на старажытным Усходзе, на асірыйска-вавілонскіх і старажытнаегіпецкіх барэльефах захаваліся выявы, на якіх над царом насілі вялікі парасон, які абараняў яго ад дажджу і спёкі.
У традыцыйным мастацтве Кітая сімвалізуе «шчаслівы лёс», заступніцтва. У многіх культурах балдахін — знак улады. У XII стагоддзі ў заходне-еўрапейскім раманскім, а затым і ў гатычным мастацтве пад уплывам арабскага Усходу з’яўляюцца каменныя балдахіны.