Бачка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бачка (значэнні).
Бачка (сербск.: Бачка — bâːtʃkaː, венг.: Bácska — ˈbaːtʃkɒ, харв.: Bačka, славенск.: Báčka, харв.: Bačka, ням.: Batschka) — гісторыка-геаграфічны раён у Цэнтральнай Еўропе, размешчаны на Сярэднедунайскай нізіне, паміж рэкамі Ціса і Дунай.
Большая частка рэгіёна ўваходзіць у склад сербскага аўтаномнага края Ваяводзіна, меншая ў склад венгерскага медзье Бач-Кішкун. Частка сербскай Бачкі аспрэчваецца Харватыяй.