Беларускае выдавецкае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускае выдавецкае таварыства (БВТ) існавала ў Вільні ў 1913—1915 і 1919—1930 гг., выдавала і распаўсюджвала творы беларускай літаратуры.
Хуткія факты Беларускае выдавецкае таварыства, Краіна ...
Беларускае выдавецкае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Заснавана | 1 (14) ліпеня 1913 |
Ліквідавана | 1930-я |
Закрыць
Заснавана таварыства 1 (14 ліпеня) 1913 года на базе выдавецтва «Нашай Нівы» Б. Даніловічам, І. Луцкевічам, К. Шпакоўскім і іншымі. Знаходзілася пад ідэйным уплывам Беларускай сацыялістычнай грамады. Галоўную мэту сваёй дзейнасці бачыла ў духоўным адраджэнні беларускага народа.