![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Map_of_the_Belarusian_Diaspora_in_the_World.svg/langbe-640px-Map_of_the_Belarusian_Diaspora_in_the_World.svg.png&w=640&q=50)
Беларусы
славянскі народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́сы — усходнеславянскі народ. Агульная колькасць у свеце — каля 9 млн чалавек (2021). Асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзе налічваюць 7 990,7 тыс чалавек і складаюць 84,9 % жыхароў дзяржавы (паводле перапісу ад 2019 года). Жывуць таксама ў значнай колькасці ў Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, Польшчы, ЗША, Казахстане і інш. Карыстаюцца беларускай мовай, якая адносіцца да ўсходняй падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[11] сярэднебеларускай групы гаворак беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы на аснове кірыліцы. У цяперашні час шырока распаўсюджаны беларуска-рускі білінгвізм з дамінаваннем рускай мовы. Веруючыя беларусы пераважна праваслаўныя; ёсць значная колькасць каталікоў[12] і невялікая колькасць пратэстантаў[13].
Беларусы | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | беларусы |
Усяго: каля 9 млн (2021): | |
![]() |
|
Этнічныя мовы | беларуская |
Іншыя папулярныя мовы зносін | руская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | хрысціянства (праваслаўе, каталіцтва (лацінскага і візантыйскага абрадаў), пратэстанцтва) |
Расавы тып | еўрапеоідная раса |
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне |
Блізкія этнасы | украінцы, рускія, палякі, іншыя славяне і некаторыя балты (генетычна) |
Этна-моўная супольнасць | славяне |