Беларусь (газета, Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларусь» — газета, орган Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.
Хуткія факты «Беларусь», Тып ...
«Беларусь» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 30 сакавіка 1919 |
Спыненне публікацый | 18 мая 1919 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларусь.
Выдавалася на беларускай мове ў Гродне (30.3.1919 — 18 мая 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]
Асвятляла культурнае жыццё горада, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, на Украіне і ў Літве. Друкавала агляд міжнароднага жыцця. Вяла рубрыку «Мясцовая хроніка».[2]