![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Berlin-Spandauer_Schifffahrtskanal%252C_Schiff_bei_Kanaleinfahrt.jpg/640px-Berlin-Spandauer_Schifffahrtskanal%252C_Schiff_bei_Kanaleinfahrt.jpg&w=640&q=50)
Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал (ням.: Berlin-Spandauer Schifffahrtskanal, скар. BSK) — канал даўжынёй 12 км, які злучае рэкі Шпрэе і Хафель. З'яўляецца водным шляхам федэральнага значэння і цалкам праходзіць па тэрыторыі горада Берліна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Berlin-Spandauer_Schifffahrtskanal%2C_Schiff_bei_Kanaleinfahrt.jpg/640px-Berlin-Spandauer_Schifffahrtskanal%2C_Schiff_bei_Kanaleinfahrt.jpg)
Канал адгаліноўваецца ад лукавіны Шпрэе ў цэнтры горада, затым адкрываецца ў Гумбальцкую гавань і далей ідзе ў паўночным кірунку праз Паўночную гавань, міма Маабіцкай ЦЭЦ да Заходняй гавані, пасля чаго ідзе ў заходнім кірунку праз парк Юнгфернхайдэ і ўпадае ў Хафель у паўночнага краю Шпандаўскага возера. Канал перасякаюць некалькі мастоў.