![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/BeringSt-close-VE.jpg/640px-BeringSt-close-VE.jpg&w=640&q=50)
Берынгаў праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берынгаў праліў, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі (мыс Прынца Уэльскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.
Берынгаў праліў | |
---|---|
![]() Берынгаў праліў — фатаграфія са спадарожніка | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 86 км |
Найбольшая глыбіня | 91 м |
Размяшчэнне | |
66° пн. ш. 169° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Чукоцкае мора |
Раздзяляе | Еўразію і Амерыку |
Краіна | |
![]() |
Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеуцкіх астравоў 1867 года, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія змены дат.