From Wikipedia, the free encyclopedia
Бетыка (лац.: Baetica) — старажытнарымская правінцыя, якая знаходзілася на тэрыторыі сённяшняй Іспаніі, на поўдні Пірэнейскага паўвострава, што адпавядала цяперашняй Андалусіі з прылеглымі часткамі Эстрэмадуры і партугальскай правінцыі Алентэжу; лічылася найбольш урадлівай і найлепш апрацаванай з усіх рымскіх правінцый, з вельмі развітай прамысловасцю і гандлем: экспартавала шмат хлеба ў Рым. Страбон налічвае ў ёй да 250 гарадоў, з якіх асабліва вядомыя былі Гадэс (сучасны Кадыс), Кордуба (Кордава), Гіспаліс (Севілья) і інш. Жыхарамі краіны былі плямёны, якія пазней змяшаліся з прышлым насельніцтвам: турдэтаны, бастулы, кельты, турдулы; асабліва да першых хутка прывіліся рымскія норавы і рымская цывілізацыя. Шмат якія знакамітыя рымскія пісьменнікі імператарскага перыяду былі выхадцамі Бетыкі, як, напрыклад, Сенека, Лукан, Марцыял і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.