Боснія (гістарычная вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Боснія.
Бо́снія (сербск.: Босна; харв.: Bosna) — гістарычны рэгіён, які складае большую частку сучаснай Босніі і Герцагавіны. Размешчаны на Дынарскім нагор'е і аддзелены ад Сярэднедунайскай нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).
Плошча Босніі складае каля 41 тысячы км², гэта значыць каля 80 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Астатнія 20 % займае Герцагавіна, якая ляжыць на поўдні і выходзіць на Адрыятычнае мора. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай афіцыйна не ўсталявана, але звычайна праводзіцца па Іван-Планіне.
Абедзве вобласці былі цесна звязаны з Сярэднявечча, і часта назва Боснія ўжываецца для пазначэння Босніі і Герцагавіны разам. Назва Боснія і Герцагавіна з'явілася толькі ў канцы асманскага кіравання.