Ваенны фінансава-эканамічны інстытут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенны фінансава-эканамічны інстытут (руск.: Военный финансово-экономический институт) — навучальная ўстанова ў Яраслаўле (Расія), якая існавала пад рознымі назвамі ў 1938-2010 гадах. У 1938-1941 і 1957-2010 гадах размяшчалася ў Яраслаўлі. З 1974 года было вышэйшай навучальнай установай.
Хуткія факты Ваенны фінансава-эканамічны інстытут, Міжнародная назва ...
Ваенны фінансава-эканамічны інстытут | |
---|---|
Міжнародная назва | Военный финансово-экономический институт |
Заснаваны | 1938 |
Рэарганізаваны | 2010 |
Юрыдычны адрас | г. Яраслаўль, вуліца Бальшая Акцябарская, 67 |
Закрыць
Інстытут рыхтаваў спецыялістаў не толькі для расейскіх войскаў, але і для армій, авіяцыі і флоту краін Садружнасці. У прыватнасці, тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю кадры ваенных фінансістаў з Казахстана, Арменіі, Таджыкістана, Кіргізіі. У Беларусі выпускнікі з Яраслаўля дапамаглі стварыць уласны эканамічны факультэт пры адным з ваенных ВНУ.