Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі
(1481—1545) намеснік ашмянскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Іванавіч Друцкі-Пуцяціч-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).
Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1485 ці каля 1481[1] |
Смерць | не раней за 1545 і не пазней за 1546 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацька | Іван Дуда Друцкі-Горскі[1] |
Маці | НН[d][1] |
Жонка | каля Марына з Друцкіх-Прыхабскіх[d][2] |
З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання[3].
Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая, 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч[4]. З чаго вынікае, што кн. Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у т.л. родным дзядзькам кн. Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500)[5]. Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю кн. Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў[3]. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней»[3]. Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах[3].
Жанаты з кн. Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было[3].