Вестэрплятэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вестэрплятэ (польск.: Westerplatte) — мясцовасць у Гданьску ў раёне Порт, паўвостраў пры ўпадзенні Мёртвай Віслы ў Гданьскі заліў.
Хуткія факты Вестэрплятэ, Краіна ...
Вестэрплятэ | |
---|---|
польск.: Westerplatte | |
54°24′27″ пн. ш. 18°40′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Адміністрацыйны раён горада | Порт |
Ранейшы статус | востраў |
Год уключэння ў межы горада | 1814 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 1926-1939 гадах гэта быў анклаў Польшчы на тэрыторыі Вольнага горада Гданьска. Гэта сімвал пачатку Другой сусветнай вайны. У міжваенны час на Вестэрплятэ дзейнічала ваенна-транзітнае дэпо, абарона якога ў верасні 1939 года стала сімвалічным пачаткам Другой сусветнай вайны і польскага супраціўлення агрэсіі Трэцяга рэйха. Аб'екты, звязаныя з бітвай за Вестэрплятэ, былі ўнесены ў польскі нацыянальны Спіс помнікаў гісторыі 1 верасня 2003 года.