From Wikipedia, the free encyclopedia
Вечназялёныя расліны — расліны, лісце якіх захоўваецца на працягу ўсяго года, і кожны ліст захоўваецца на расліне больш за 12 месяцаў. У супрацьлегласць вечназялёным, існуюць лістападныя расліны, лісце якіх ападае ў пэўны час года ў сувязі з халодным альбо засушлівым кліматам; і паўлістападныя расліны, лісце якіх ападае ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я.
Захаванне лісця на вечназялёных раслінах моцна вагаецца: у адных раслін яно ападае крыху больш чым праз год і адразу замяняецца новым; у іншых яно трымаецца шмат гадоў. Рэкорд захавання аднаго і таго ж лісця належыць хвоі асцюкаватай, або даўгавечнай (Pinus longaeva) — яе хваінкі трымаюцца да 45 гадоў. Аднак, толькі ў нешматлікіх відаў лісце не ападае больш за 5 гадоў.
Яшчэ адным асаблівым відам раслін з'яўляецца вельвічыя дзіўная (Welwitschia mirabilis) — афрыканская голанасенная расліна, у якой толькі два ліста, якія растуць пастаянна на працягу ўсяго жыцця расліны, але пры гэтым паступова сціраюцца на канцах, у выніку чаго адна ліставая тканка захоўваецца на працягу 20—40 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.