From Wikipedia, the free encyclopedia
Волак — сухапутны шлях зносін прызначаны для перацягвання (валачэння) суднаў паміж вадаёмамі.
Часцей для волакаў выбіраліся месцы найбольшага збліжэння вадаёмаў, напрыклад рэк розных басейнаў. Працягласць валокаў звычайна не перавышала 20-30 км. Волакам маглі карыстацца ў адным ці абодвух напрамках руху, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці. Звычайна валокамі карысталіся ў перыяд навігацыі (з вясны па восень). Судны перацягвалі па сушы на катках або выгружаныя на адным баку тавары перавозіліся ці пераносіліся па волаку і грузіліся на судны на яго іншым баку.[1]
Найбольш вядомы Дыёлк — волак праз Карынфскі перашыек.
Да зручных волакаў прыплывала шмат гандляроў, тут сяліліся рамеснікі і іншы працоўны люд, які абслугоўваў волак, такім чынам пры волаках ствараліся адкрытыя гандлёва-рамесныя паселішчы. На аснове «волакавай» тапаніміі, аналізу тапаграфіі і геамарфалагічнага характару мясцовасці на тэрыторыі Беларусі даследчыкі (І. Д. Гарбачэўскі, М. П. Загоскін, В. А. Жучкевіч і інш.) выявілі каля 20 сярэдневечных волакаў. Таксама звесткі пра валокі даюць археалагічныя і нумізматычныя матэрыялы.[1]
Волакі злучалі левыя прытокі Заходняй Дзвіны з правымі прытокамі Дняпра і Нёмана, левыя прытокі Прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Заходняга Буга і Нёмана.[1]
Яшчэ В. Я. Данілевіч адзначаў, што гандлёвы шлях ад Полацка ішоў на поўдзень «Западнай Дзвіной, Улай і Эсай, з якіх перапраўляліся волакам у возера Плаўна, з якога пачыналася рака Сергуч, прыток Бярэзіны».[2]
Праз перашыек паміж возерам Мядзел (басейн Заходняй Дзвіны) і возерам Мястра (басейн Нёмана). На перашыйку знаходзіўся «двор» Волак (цяпер не існуе) і пры ім вёска Волачак (цяпер нежылая).
На месцы Друцкага волаку, паміж вёскамі Дроздава і Скавышкі, выяўлены шэраг курганных могільнікаў колішніх адкрытых гандлёва-рамесных паселішчаў, пры раскопках знойдзены гіркі-разнавагі і дэталі шаляў у пахаванні, а таксама вялікая колькасць разнастайных пацерак, упрыгожанняў са срэбра і інш. (X—XI ст.).[3]
На месцы волаку з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну праз раку Лучоса пры раскопках курганных могільнікаў выяўлены рэчыўны комплекс (VIII—XI ст.) падобны да знаходак на Друцкім волаку.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.