Вуліца 1 Мая (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца 1 Мая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Размешчана ад вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Ваўковіча. Названа ў 1939 годзе. Да гэтага называлася Якаўлеўскі праспект, алея Трэцяга мая. Працягласць каля 500 метраў.
Хуткія факты Вуліца 1 Мая Гродна, Агульная інфармацыя ...
Вуліца 1 Мая Гродна | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Якаўлеўскі праспект, алея Трэцяга мая |
![]() |
Закрыць
Забудавана пераважна адна- і двухпавярховымі жылымі дамамі канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, практычна тымі будынкамі, якія і сфарміравалі вуліцу. На вуліцы знаходзяцца помнікі архітэктуры — будынкі: Лютэранскай кірхі і рэальнага вучылішча. На доме № 10, дзе ў 1892-96 гадах жыў М. Багдановіч усталявана мемарыяльная дошка, у самім доме працуе музей. На вуліцы таксама знаходзіцца швейная фабрыка, прымыкае Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.