![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Vulitsa-dzimitrava-vitsebsk.jpg/640px-Vulitsa-dzimitrava-vitsebsk.jpg&w=640&q=50)
Вуліца Дзімітрава (Віцебск)
Віцебск / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Дзімітрава — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска (Чыгуначны раён). Названая ў 1933 годзе ў гонар балгарскага палітычнага дзеяча Георгі Дзімітрава (ранейшая назва Лінная). Працягласць ад вуліцы Савецкай Арміі да Ганчарнай складае 1 400 м. Забудавана 2—4-павярховымі дамамі. Між вуліцай Дзімітрава і вуліцай Будзённага размешчана зялёная зона. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вуліцамі Кірава, Зяньковай, Еўсцігнеева, Генерала Белабародава.
Хуткія факты Вуліца Дзімітрава Віцебск, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Дзімітрава Віцебск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Лінная |
Назва ў гонар | Георгій Дзімітраў |
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Дзімітрава.