Вылічальны цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выліча́льны цэнтр (абр. ВЦ) — комплекс памяшканняў, прызначаных для размяшчэння камп’ютарных сістэм і дапаможнага абсталявання.
У шырэйшым сэнсе тэрмін «камп’ютарны цэнтр» складаецца таксама з тэхнікаў, інжынераў, праграмістаў і іншага абслуговага персаналу, якія забяспечваюць функцыянаванне змешчанай тэхнікі і ўзаемадзеянне з карыстачамі.
Раней вылічальны цэнтр часта звалі машыннай залай (ці сцісла — машзалай).
Аналагічная назва — інфармацыйна-вылічальны цэнтр (ІВЦ)