Раскол хрысціянскай царквы 1054 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раскол хрысціянскай царквы 1054 года або Вялікая схізма — гэта распад да таго часу адзінай хрысціянскай царквы на дзве часткі. Адбылася, як лічыцца, у 1054 г, калі папскія легаты адлучылі ад царквы канстанцінопальскага патрыярха, а патрыярх — легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г. пасля варварскага захопу Канстанцінопаля крыжакамі.