![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Emblem_of_the_Latvian_SSR.svg/langbe-640px-Emblem_of_the_Latvian_SSR.svg.png&w=640&q=50)
Вярхоўны Савет Латвійскай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхоўны Савет Латвійскай ССР (лат.: Latvijas PSR Augstākā Padome) — вышэйшы аднапалатны орган дзяржаўнай улады Латвійскай ССР, які дзейнічаў з 1940 па 1990 год. Першы склад быў выбраны ў 1940 годзе як Народны Сейм. З прыняццем 4 мая 1990 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, Вярхоўны Савет Латвійскай ССР быў ператвораны ў Вярхоўны Савет Латвійскай Рэспублікі, які склаў паўнамоцтвы 6 ліпеня 1993 года на карысць Сейма Латвіі.
Вярхоўны Савет Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі | |
---|---|
![]() |
|
Тып | |
Тып | Саветы |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1940 |
Дата скасавання | 1990 |
Папярэднік | Народны Сейм |
Пераемнік | Вярхоўны Савет Латвійскай Рэспублікі |
Структура | |
Апошнія выбары | 1990 |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Badge_Supreme_Soviet_of_the_Latvian_SSR.png/320px-Badge_Supreme_Soviet_of_the_Latvian_SSR.png)
Паводле канстытуцыі 1978 года, тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета складаў пяць гадоў (да гэтага — 4 гады), ён складаўся з 325 (раней — 310) дэпутатаў, якія выбіраліся насельніцтвам Латвійскай ССР па выбарчых акругах. У перыяд паміж сесіямі функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады ажыццяўляў выбраны з ліку дэпутатаў Прэзідыум, у складзе: Старшыня Прэзідыума, два намеснікі Старшыні, Сакратар Прэзідыума і дзевяць членаў.