Вікіпедыя:Апісанне змен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апісанне змен — кароткае апісанне зробленай праўкі, дададзенае ў поле ўводу «Тлумачэнне» пад акном рэдагавання. Гэта поле неабавязкова для запаўнення, але пажадана, бо дазваляе тлумачыць іншым удзельнікам прычыну сваіх дзеянняў. У некаторых выпадках гэтае поле запаўняецца аўтаматычна.
Не пакідайце поле каментарыя пустым. Нават кароткі каментарый лепей за яго адсутнасць. Асабліва важны каментарый пры выдаленні блока тэксту, каб пры праглядзе гісторыі змен старонкі іншыя ўдзельнікі атрымалі аргументы, што выдаленне не было вандалізмам.
- Магчымыя выключэнні
- Не рэкамендуецца ўжываць поле каментарыя для вядзення дыскусій. Дыскусію наконт правак у артыкуле варта весці на яго старонцы размоў, і ў любым выпадку пазбягаць войн правак.
- Стварэнне перасылкі — адзін з нямногіх выпадкаў, калі рэкамендуецца пакідаць поле апісання пустым, бо аўтаматычна згенераваны каментарый дастаткова інфарматыўны.