Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.
Хуткія факты Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ), Заснаваны ...
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1965 |
Рэктар | Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў |
Дактары | 11 |
Прафесары | 15 |
Выкладчыкаў | 295 |
Размяшчэнне | Віцебск |
Юрыдычны адрас | 2210038, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі пр., 72 |
Сайт | vstu.by |
![]() |
Закрыць
Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.