From Wikipedia, the free encyclopedia
Галаўнёвыя грыбы (Ustilaginales) — парадак ці клас паразітычных базідыяльных грыбоў.
Галаўнёвыя грыбы | |||||||||||||||
Ustilago nuda на яравым ячмені | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Ustilaginales G. Winter | |||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||
Anthracoideaceae | |||||||||||||||
|
Міцэлій шматклетачны, бясколерны, развіваецца паміж клетак расліны, радзей унутрм клетак, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. У залежнасці ад асабліпасцей розных відаў міцэлій можа пранізваць карані, сцяблы, лісце, суквецці, дзе ўтвараюцца шчыльныя спляценні з масай круглаватых двух’ядравых спор — хламідаспор памерам 4—30 мкм, якімі грыбы размнажаюцца.
Паразіты пераважна збожжавых культур. Разбураюць пашкоджаныя органы раслін з утварэннм пылаватай масы хламідаспор. Абалонка спор гладкая сеткаватая, шчаціністая або бародаўчатая.
У парадку 8 сямействаў, каля 1000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя Антарктыды. Звычайна спецыялізаваныя паразіты вышэйшых травяністых раслін. На Беларусі найбольш вядомыя віды з роду Ustilago.
Пашкоджаныя імі расліны не гінуць, а доўгі час развіваюцца. Органы раслін, пашкоджаных галаўнёвымі грыбамі, часта нагадваюць абвуглены прадмет з-за чорнай, сажыстай масы спор паразітаў. Мікоз раслін у такім выпадку называецца «галаўня».
У цыкле развіцця галаўнёвых грыбоў назіраецца чаргаванне 3 стадый, або фаз: гаплоіднай (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій), дыкарыятычнай (працяглая, другасны, паразітны міцэлій) і дыплоіднай (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). У масе (напр., цвёрдая галаўня ў зярняўцы пшаніцы дае 8—10 млн штук хламідаспор) — гэта чорны, фіялетавы або чырвоны пылаваты парашок унутры пашкоджаных тканак расліны. У некаторых відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спор. Хламідаспоры пераносяць працяглае высушванне і зберагаюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў. Прарастаючы, утвараюць 4-клетачныя базідыі з гаплоіднымі базідыяспорамі (меншых памераў, з гладкай тонкай, неафарбаванай абалонкай). Ёсць віды, якія не ўтвараюць базідыяспор (пыльная галаўня пшаніцы і ячменю) або базідыя з адной клеткі з 4—8 базідыяспорамі. Базідыяспоры некаторых відаў (пухірастая галаўня кукурузы) здольныя пачкавацца з утварэммем канідый. Гэтым значна павялічваецца выхад споравай масы.
Галаўнёвыя грыбы гатэраталічныя: для стварэння новага пакалення спор і для заражэння расліны неабходна зліццё дзвюх знешне аднолыкавых, але фізіялагічна розных базідыяспор або процілеглых міцэліяльных клетак. Пасля папарнага зліцця баэідыяспор утвараюцца дыплоідныя клеткі, якія прарастаюць у дыкарыятычны міцэлій. Ім адбываецца заражэнне раслін.
Меры барацьбы: пратручванне і тэрмаапоацоўка насення, рацыянальнае размяшчэнне культур у севазвароце, правядзенне сяўбы ў аптымальныя тэрміны, падбор устойлівых сартоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.