From Wikipedia, the free encyclopedia
Гва́рдыя (ад італ.: guardia — ахова, абарона) — адборная прывілеяваная частка войскаў.
З'явілася ў рабаўладальніцкую эпоху ў выглядзе атрадаў ахоўнікаў манархаў і палкаводцаў. У Старажытнай Грэцыі адборныя войскі называліся святой дружынай. Старажытная Македонія мела асаблівыя адборныя пешыя атрады і конную дружыну гетэраў («царскіх улюбёнцаў»), якія складалі звычайна апошні рэзерв цара. У Старажытным Рыме было 9 адборных кагорт па 500 чал. (прэтарыянцы). Шматлікія адборныя войскі мела Старажытная Персія — дзесяцітысячны корпус «бессмяротных».
Акрамя аховы манархаў і палкаводцаў на адборныя войскі ўскладалася таксама выкананне складаных задач у ходзе вядзення ваенных дзеянняў. Адборныя атрады македонскай арміі і конная дружына гетэраў прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх баях у войнах Аляксандра Македонскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.