Геафізіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геафізіка — комплекс навук, якія даследуюць фізічнымі метадамі будову Зямлі. Геафізіка ў шырокім сэнсе вывучае фізіку цвёрдай Зямлі (зямную кару, мантыю, вадкае знешняе і цвёрдае ўнутранае ядро), фізіку акіянаў, паверхневых вод сушы (азёр, рэк, льдоў) і падземных вод, а таксама фізіку атмасферы (метэаралогія, кліматалогія, аэраномія).