Генерал-інспектар войскаў літоўскіх — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад быў створаны ў апошнія часы панавання караля Аўгуста III у 1760 годзе. Абавязкам генерала-інспектара было аб’язджаць рэгіменты, складаць люстрацыю войскаў і здаваць справы гетману.
У 1776 годзе генерал-інспектар уключаны ў дыгнітарыі Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікім Княстве Літоўскім меўся адзін, а ў Кароне Польскай два генералы-інспектары.
Чатырохгадовы сойм (1788—1792) у 1789 годзе скасаваў урад генерала-інспектара, пакінуўшы гэты тытул і пажыццёвую пенсію за апошнім ураднікам. Атрымліваў плату ад 4600 да 12000 злотых штогод.
Генераламі-інспектарамі войскаў літоўскіх былі:
- Ігнацы Пац (18.2.1760 — 20.2.1763)
- Ян Ежы Грабоўскі (19.10.1776 — 1783)
- Ежы Францішак Грабоўскі (29.12.1783 — 1789)
- Павел Ян Грабоўскі (18.8.1789 —)
- Пазднякоў В. Генерал-інспектар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 524. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.