From Wikipedia, the free encyclopedia
Георгіяс Нікалау Папанікалау (грэч. Γεώργιος Παπανικολάου, 13 мая 1883, Кімі, Эўбея — 1962) — грэчаскі вучоны, медык, піянер цыталогіі і ранняй дыягностыкі ракавага захворвання. Тэстам Папанікалау (Мазок Папанікалау ) сёння карыстаюцца ва ўсім свеце для выяўлення рака шыйкі маткі жанчын на ранніх стадыях захворвання. Быў членам Амерыкана-грэчаскага прагрэсіўнага асветніцкага саюза .
Георгіяс Папанікалау | |
---|---|
грэч. Γεώργιος Νικολάου Παπανικολάου | |
Дата нараджэння | 13 мая 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1962[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Andromachi Papanikolaou[d] |
Род дзейнасці | урач, анколаг, патолагаанатам, гінеколаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папанікалау нарадзіўся 13 траўня 1883 года ў мястэчку Кімі (старажытныя Кумы) на ўсходнім узбярэжжы вострава Эўбея.
У 1904 годзе скончыў медыцынскі факультэт Афінскага ўніверсітэта імя Кападыстрыя. У 1907 годзе з’ехаў у Германію, дзе працягнуў студыі з біялогіі ў прафесараў Гекля і Вайсмана. У далейшым паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт, дзе пачаў біялагічныя даследаванні па вызначэнні полу ракападобных, пад кіраўніцтвам Р. Эрдвіха.
Да 1910 годзе Папанікалау атрымаў ступень доктара ад Мюнхенскага ўніверсітэта, паспеўшы папрацаваць і ва ўніверсітэтах гарадоў Іена і Фрайбург[3]. Атрымаўшы ступень доктара біялогіі, Папанікалау з’ехаў у Грэцыю і ажаніўся з Андрамахай Маўрагені, якая ў далейшым стала яго навуковай супрацоўніцай[4].
Пара ў 1911 годзе з’ехала ў Манака, дзе Папанікалау працаваў фізіёлагам у даследчых экспедыцыях карабля Акіянаграфічнага таварыства княства. У 1912 годзе, з пачаткам Балканскіх войнаў, Папанікалау перапыніў сваю навуковую дзейнасць, вярнуўся ў Грэцыю і ўступіў ахвотнікам у грэчаскае войска[4].
Пасля заканчэння Балканскіх войнаў, у канцы 1913 годзе Папанікалау эміграваў у ЗША. Спачатку разам з жонкай працавалі прадаўцамі ў краме тканін, потым пры садзейнічанні вядомага генетыка Т. Моргана Папанікалау ўладкаваўся на працу ў аддзяленне паталогіі шпіталя Нью-Ёрка і ў дэпартамент анатоміі Каледжа Вейл Коарнэльскага ўніверсітэта, дзе прайшоўшы ўсе ступені стаў у 1947 годзе прафесарам анатоміі і цыталогіі[4].
Пасля доўгіх даследаванняў у галіне дэгенерацыйнага ўздзеяння алкаголю на свінак, Папанікалау звярнуў сваю ўвагу на праблемы размнажэння, звязаныя з функцыямі палавых органаў, на вызначэнне пола, на дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі і палавыя гармоны. У 1923 годзе Папанікалау ўжыў свой метад на жанчынах, пачынаючы з уласнай жонкі[4], вывучаючы фізіялогію палавых функцый і ў далейшым дыягназ рака маткі.
Папанікалау атрымаў амерыканскае грамадзянства ў 1928 годзе, і ў тым жа годзе з’явілася яго паведамленне аб метадзе[4]. Яго першае паведамленне аб выкарыстанні цыталагічнага метаду, пры дыягназе рака маткі, у 1928 годзе сустрэлі з вялікім скептыцызмам, бо тады панавала думка, што падобны дыягназ можна паставіць толькі пры хірургічным умяшанні.
Наступнае паведамленне Папанікалау апублікаваў толькі ў 1941 годзе, сумесна з прафесарам гінекалогіі Гербертам Траутам[5]. Праз 2 гады была выдадзена ілюстраваная манаграфія (больш за 3 тыс. старонак), заснаваная на яго даследаванні.
Даследаванні Папанікалау закранулі ў далейшым цыталагічныя змены пры раку шыйкі маткі і свае вывады ён апублікаваў у 1943 годзе ў спецыялізаваным выданні пад загалоўкам «Дыягназ рака маткі пры дапамозе мазкоў» (англ.: Diagnosis of Uterine Cancer by the Vaginal Smear. Публікацыя гэтых работ выклікала вялікую цікавасць сусветнай медыцынскай супольнасці і неадкладнае вопытнае выкарыстанне метаду ў розных медыцынскіх установах.
Папанікалау на аснове гэтых сваіх працаў стаў заснавальнікам новага навуковага адгалінавання цыталогіі. Метад, які атрымаў у яго гонар назву (метад Папанікалау, тэст Папанікалау, Пап-тэст), адкрыў шырокія гарызонты ў медыцынскіх даследаваннях палавой фізіялогіі і эндакрыналогіі, і асабліва, пры дыягностыцы рака.
Папанікалау апублікаваў больш за 100 работ, з іх 3 — гэта манаграфіі.
У 1954 годзе Папанікалау апублікаваў сваю манументальую працу Atlas of Exfoliative Cytology, афіцыйна замацаваўшы новую медыцынскую практыку і спецыяльнасць, створаныя ім практычна з нуля.
У 1961 годзе Папанікалау пераехаў у Маямі для арганізацыі Анкалагічнага даследчага інстытута імя Папанікалау пры ўніверсітэце Маямі, але памёр 19 лютага 1962 года, да адкрыцця цэнтра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.