Герадот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герадо́т Галікарна́скі (стар.-грэч.: Ἡρόδοτος Ἁλικαρνᾱσσεύς, 484 да н.э. — 425 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык. Шмат падарожнічаў, наведаў Вавілон, Фінікію, Егіпет, Кірэнаіку, Фракію, Сіцылію, астравы Эгейскага мора, гарады Пелапанеса, Сярэдняй Грэцыі і інш. Веды і ўражанні ад вандровак выкарыстаў пры напісанні сваёй «Гісторыі», прысвечанай раскрыццю прычын і падзей вайны грэкаў з персамі (500-449 да н.э.), гісторыі краін і народаў у складзе Персідскай дзяржавы, апісанню іх побыту, культуры, геаграфічнага становішча. Названы сучаснікамі «бацькам гісторыі». Пазней яго гісторыя была падзелена на 9 кніг (па колькасці грэчаскіх муз).
Хуткія факты Герадот Галікарнаскі, Бюст Герадота ...
Герадот Галікарнаскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἡρόδοτος Ἁλικαρνᾱσσεύς | |
Бюст Герадота | |
Род дзейнасці | гісторык |
Дата нараджэння | каля 484 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 425 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лікс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць