![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Jan_Gossaert_013.jpg/640px-Jan_Gossaert_013.jpg&w=640&q=50)
Гермафрадыт (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гермафрадыт.
Гермафрадыт (грэч. Ερμαφρόδιτος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Афрадыты, юнак незвычайнай прыгажосці. У 15-гадовым узросце падарожнічаў па Малой Азіі. У Карыі, калі ён купаўся ў крыніцы, німфа Салмакіда страсна закахалася ў юнака. Але ўзаемнасці яна не дачакалася, і тады багі злілі Салмакіду з Гермафрадытам у адну двухполую істоту.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Jan_Gossaert_013.jpg/640px-Jan_Gossaert_013.jpg)
У сучасным уяўленні, гермафрадыт — індывід, які мае другасныя палавыя прыкметы абодвух полаў. Гл.далей Гермафрадытызм