![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/AKSM-321.jpg/640px-AKSM-321.jpg&w=640&q=50)
Гомельскі тралейбус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.
Хуткія факты Гомельскі тралейбус, Тралейбусная сістэма ...
Гомельскі тралейбус | |
---|---|
![]() | |
Тралейбусная сістэма | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Дата адкрыцця | 20 мая 1962 |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 31 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 146,4 км |
Колькасць тралейбусных паркаў | 2 |
Колькасць тралейбусаў | каля 204 |
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў | Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321, МАЗ-203Т |
Кошт праезду | 80/85 капеек |
Кампанія-перавозчык | КУП «Гарэлектратранспарт» |
Сайт кампаніі | http://get.gomel.by/category/novosti/ |
Закрыць
Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.
На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.