![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Beinn_a_ghlo_012.jpg/640px-Beinn_a_ghlo_012.jpg&w=640&q=50)
Грампіянскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грампіянскія горы, Грампіяны — адзін з трох галоўных горных хрыбтоў Шатландыі, які займае паўднёва-ўсходнюю частку Паўночна-Шатландскага накагор'я. Грампіянскія горы — самыя высокія горы Вялікабрытаніі. У гарах знаходзяцца дзве найвышэйшыя вяршыні Вялікабрытаніі — Бен-Невіс (1344 метра) і Бен-Макдуі (1309 метраў). Горы складаюцца з граніту, гнейсу, сланцаў, мармуру і кварцыту. На паўночным захадзе аддзеленыя ад Паўночна-Заходняга нагор'я (англ. Northwest Highlands) вузкай далінай Глен-Мор з глыбокімі вузкімі азёрамі Лох-Нес, Лох-Лохі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Beinn_a_ghlo_012.jpg/640px-Beinn_a_ghlo_012.jpg)