Грынвіцкі мерыдыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грынвіцкі мерыдыян (нулявы мерыдыян) — геаграфічны мерыдыян, які праходзіць праз вось пасажнага інструмента Грынвіцкай абсерваторыі. Грынвіцкі мерыдыян служыць пачаткам адліку геаграфічных даўгот; з'яўляецца сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса. Мясцовы сярэдні сонечны час на грынвічскім мерыдыяне шырока ўжываецца ў астраноміі (для сінхранізацыі сусветнага часу).