Гісталогія
раздзел біялогіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісталогія (ад грэч. Ίστίομ — тканка і грэч. Λόγος — веды, слова, навука) — раздзел біялогіі, які вывучае будову тканак жывых арганізмаў. Звычайна гэта робіцца рассяканнем тканак на тонкія пласты і з дапамогай мікратома. У адрозненне ад анатоміі гісталогія вывучае будову арганізма на тканкавым узроўні.
Гісталогія чалавека — раздзел медыцыны, які вывучае будову тканак чалавека.
Гістапаталогія — профіль мікраскапічнага вывучэння пашкоджанай тканкі, з'яўляецца важным інструментам патамарфалогіі (паталагічная анатомія), бо дакладны дыягназ рака і іншых захворванняў звычайна патрабуе гістапаталагічнага даследавання узораў тканак.
Гісталогія судова-медыцынская — раздзел судовай медыцыны, які вывучае асаблівасці пашкоджанняў на тканкавым узроўні.