Гітарыст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гітарыст — музыкант, які іграе на гітары. Прафесійныя гітарысты могуць выконваць сольныя творы або іграць у складзе ансамбляў ці груп у шырокім дыяпазоне музычных жанраў. У ансамблі гітарыст можа выконваць ролю рытм-гітары або сола-гітары (іграючы меладычную партыю па-над басам). Гэтак жа гітарыст можа акампанаваць сабе падчас спеву. У наш час гітарысты іграюць з ужываннем найноўшага гітарнага абсталявання, ужываючы разнастайныя працэсы і спосабы вымання гуку, ад сінтэтычных да электронных гукаў акустычных, электра, класічных басавых і інш.