Дамініён Пакістан (англ.: Dominion of Pakistan) — федэратыўная дзяржава ў Паўднёвай Азіі, якая існавала з 1947 па 1956 год.

Хуткія факты Дамініён Пакістан, Сталіца ...
Дамініён
Дамініён Пакістан
Dominion of Pakistan
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Гімн: God Save The King
Thumb
< 
 >

Сталіца Карачы
Мова(ы) Урду, англійскі
Афіцыйная мова урду і англійская
Грашовая адзінка Пакістанская рупія
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзорская
Кіраўнікі дзяржавы
Манарх
  1947–52 Георг VI
  1952–56 Елізавета II
Генерал-губернатар
  1947–48 Мухамад Алі Джына
  1948–51 Хаваджа Назімудзін
  1951–55 Гудам Мухамад
  1955–56 Іскандэр Мірза
Прэм'ер-міністр
  1947–51 Ліякат Алі Хан
  1951–53 Хаваджа Назімудзін
  1953–55 Мухамад Алі Багра
  1955–56 Мухамад Алі Чаўдхуры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Дзяржава ўзнікла пры падзеле Брытанскай Індыі на Індыйскі саюз і Дамініён Пакістан і ўключала тэрыторыі сучасных Пакістана і Бангладэш. Адносіны новага пераважна мусульманскага дамініёна з Індыяй практычна адразу ж азмрочыла Першая інда-пакістанская вайна, за якой рушылі ўслед новыя тэрытарыяльна-рэлігійныя канфлікты, падчас якіх мільёны чалавек з абодвух бакоў загінулі ці сталі бежанцамі. З-за крайняй рэлігійнай радыкалізацыі рэгіёна і яго амаль татальнай ісламізацыі ў першыя гады дэкаланізацыйнага працэсу, Пакістанскаму дамініёну не ўдалося захаваць свецкі характар грамадства, і ў 1956 ён цалкам вызваліўся з-пад намінальнага Брытанскага кантролю, ператварыўшыся ў цалкам суверэнную Ісламскую рэспубліку Пакістан. У 1971 годзе, у выніку вайны за незалежнасць, Усходні Пакістан у сваю чаргу стаў незалежным, ператварыўшыся ў сучасную рэспубліку Бангладэш.

Федэрацыя

Дамініён падзяляўся на 5 правінцый:

  • Усходняя Бенгалія
  • Заходні Пенджаб
  • Белуджыстан
  • Сінд
  • Паўночна-Заходняя памежная правінцыя.

Таксама ў дамініён уваходзілі некаторыя княствы.

Кіраванне

Кожная з правінцый мела ўласнага губернатара, зацверджанага генерал-губернатарам Пакістана, які прадстаўляў брытанскага манарха.

Літаратура

  • Read, A. and Fisher, D. (1997). The Proudest Day: India's Long Road to Independence. New York: Norton.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.