Заходняя Дзвіна
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Дзвіна, або Дзвіна (руск.: Западная Двина, лат.: Daugava) — рака ў Расіі, Беларусі і Латвіі, адна з буйнейшых рэк Беларусі.
Прапануецца перанесці ў Дзвіна. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Заходняя Дзвіна (значэнні).
Хуткія факты Заходняя Дзвіна, Характарыстыка ...
Заходняя Дзвіна | |
---|---|
ням.: Daugava латг.: Daugova руск.: Западная Двина | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1020 км |
Басейн | 87 900 км² |
Расход вады | 666 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | воз. Каракіна |
• Каардынаты | 56°51′20″ пн. ш. 32°32′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыжскі заліў |
• Каардынаты | 57°03′43″ пн. ш. 24°01′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыжскі заліў |
Краіна | |
Код у ДВР | 01020000112199000000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 1020 км, у межах Беларусі 335 км[1]. Плошча вадазбору 87,9 тыс. км², у межах Беларусі 33,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 666 м³/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 38 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,12 ‰. Паводле Арлова і Сагановіча, старыя назвы — Эрыда́н, Рубо́н, Рудо́н, Дуна́, Дзіна́, Віна́[2].