Джамахірыя (дзяржаўны лад)
форма грамадскага і дзяржаўнага лада / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джамахіры́я (араб. جماهيرية) — форма грамадскага і дзяржаўнага лада, адрозная ад манархіі і рэспублікі, выкладзеная ў Трэцяй сусветнай тэорыі Муамара Кадафі, у першай частцы Зялёнай кнігі.
Слова «джамахірыя» — неалагізм, створаны шляхам замены ў корані слова «джумхурыя» (рэспубліка) адзіночнага ліку «джумхур» (народ) на множны лік «джамахір» (масы).