From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (укр.: Деніс Володимирович Пушилін; 9 мая 1981, Макееўка) — адзін з лідараў часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года)[1], сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)[2][3]. Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ»[4][5][6].
Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Денис Володимирович Пушилін | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Нараджэнне |
9 мая 1981 (43 гады) |
||||||
Жонка | Пушыліна Алена Сяргееўна | ||||||
Грамадзянства | СССР → Украіна → ДНР | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | ДанНАБА | ||||||
Аўтограф | |||||||
Гады службы | 1999—2000 | ||||||
Прыналежнасць | Наваросія, ДНР і Расія | ||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Украіны | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | denis-pushilin.ru (руск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.[7]
У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны[7]. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»)[7].
З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя»[7]. З'яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам[6].
5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава[8], а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка[6]. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР[2].
29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[9].
15 мая быў прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[1][10]. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНР[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.