Дзяржзнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцыянернае таварыства «Дзяржзнак» — расійскае прадпрыемства, якое займаецца даследаваннямі, распрацоўкай і вытворчасцю ў галіне дзяржаўных знакаў.
У цяперашні час уяўляе сабой акцыянернае таварыства, адзіным акцыянерам якога з'яўляецца Расійская Федэрацыя у асобе Федэральнага агенцтва па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю. Мае восем філіялаў — сем вытворчых прадпрыемстваў (Маскоўская друкаваная фабрыка, Маскоўская друкарня, Маскоўскі манетны двор, Санкт-Пецярбургскі манетны двор, Санкт-Пецярбургская папяровая фабрыка, Пермская друкаваная фабрыка, Краснакамская папяровая фабрыка) і адзін навукова-даследчы інстытут (НДІ Дзяржзнака).