![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Podzol.jpg/640px-Podzol.jpg&w=640&q=50)
Дзярнова-падзолістыя глебы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзярнова-падзолістыя глебы ўтвараюцца пад травяністымі і мохава-травяністымі лясамі ў выніку падзолістага і дзярновага працэсаў глебаўтварэння, пашыраны на ўзвышаных элементах рэльефу, плоскіх вадападзелах і схілах з глыбокімі грунтовымі водамі.
Самыя пашыраныя сярод глебаў Беларусі, займаюць каля 45 % сельскагаспадарчых зямель. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, лёсападобных адкладах. Паводле механічнага складу падзяляюцца на гліністыя, сугліністыя, супясчаныя і пясчаныя. Найбольш дзярнова-падзолстых глебаў у Гродзенскай вобласці (60 %), найменш — у Брэсцкай вобласці (23 %).
Дзярнова-падзолістыя глебы маюць невялікую колькасць гумусу (да 3,5 %), павышаную кіслотнасць. Урадлівасць павышаюць паглыбленнем ворнага гарызонту і паляпшэннем яго структуры, унясеннем арганічных і мінеральных угнаенняў, мікраэлементаў, вапнаваннем.