Другакананічныя кнігі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другакананічныя кнігі (грэч. Δευτεροκανονικά Βιβλία) — азначэнне шэрагу кніг Старога Запавету, арігінальны яўрэйскі тэкст якіх не быў вядомы пры складанні біблейскага канону, бо не збярогся, але яны былі ўключаны ў Септуагінту. У праваслаўі гэтыя кнігі ўключаюцца ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай і называюцца «некананічнымі». У каталіцызме іх аўтарытэт лічыцца роўным з першакананічнымі (г. зн. астатнімі, якія маюць яўрэйскі арыгінал), за выключэннем Другой і Трэцяй кніг Ездры і Трэцяй кнігі Макавеяў, якія аднесены да апокрыфаў. У пратэстантызме і іўдаізме лічацца апокрыфамі.