From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынамічная геалогія — галіна геалогіі, якая вывучае працэсы, якія адбываюцца ў нетрах (эндагенныя) і на паверхні (экзагенныя) Зямлі.
Дынамічную геалогію заснавала вучэнне Ч. Лаеля. Яна даследуе заканамернасці развіцця экзагенных і эндагенных працэсаў у іх узаемасувязі, што мае вялікае практычнае значэнне, у прыватнасці для пошукаў карысных выкапняў, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.
Да экзагенных адносяцца працэсы фізічнага, хімічнага і біялагічнага выветрывання, якія прыводзяць да разбурэння горных парод. Сюды адносіцца геалагічная дзейнасць ветру, вады і марозу. Да эндагенных працэсаў адносяцца магматызм і метамарфізм, тэктанічныя рухі. Выкарыстоўваюцца даныя геафізікі і геахіміі.
Да дынамічнай геалогіі раней прылічалі глебазнаўства, а сёння ўлічваюць геалагічную дзейнасць у біясферы і наасферы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.