Дыякан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыякан (грэч. διάκονος "служыцель") — ніжэйшы духоўны чын у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Дапамагае епіскапам і святарам у час богаслужэнняў і здзяйснення царкоўных таінстваў, але сам іх не здзяйсняе.
Дыяканы ўпершыню згадваюцца ў Бібліі ў пасланнях апостала Паўла. У тэалагічнай навуцы (дагматыка) першая ступень святога Таінства Свяшчэнства пасвячэння з трох магчымых (дыякан, прэсвітэр, епіскап) у іерархіі Царквы (Касцёла). У яго абавязкі ўваходзіць быць у саслужэнні біскупам і прэсвітэрам пры наданні імі святых Таінстваў, набажэнствах. Самастойна дыякан служыць не можа, падпарадкоўваецца непасрэдна настаяцелю храма, выконвае ўсе яго кананічныя распараджэнні. У перыяд фарміравання царкоўнай іерархіі ў II—III ст. н. э. у іх функцыі ўваходзіць нагляд за парадкам у рэлігійнай суполцы. Дыяканы прыслужваюць іншым з духавенства ў алтары, чытаюць Евангелле на богаслужэнні або прамаўляюць пропаведзь з дазволу прэсвітэра або епіскапа. Таксама, калі ў хрысціянскай суполцы больш за 700 вернікаў з блаславення старэйшага клірыка (прэсвітэра або епіскапа) у крайняй неабходнасці (з апраўданых прычын у кананічным парадку) — могуць адслужыць Паніхіду, Пахаванне, Акафіст, Малебен, Вячэрню, Утрэню. А таксама — выкладаць у Нядзельнай школе.
- Навучанне дыяканаў адбываецца гэтак жа, як і іншых клірыкаў (прэсвітэраў з біскупамі) — у духоўнай семінарыі або ў духоўнай акадэміі (цалкам завершаная адукацыя).
- Той, хто да прыняцця сану дыякана прыняў пострыг у манаства — называецца «іерадыякан». Той, хто прыняў святое Таінства Шлюбу (царкоўны шлюб) да прыняцця сану дыякана — белы святар у сане дыякана (жанаты клірык).
- «Протадыякан» — старэйшы сярод жанатых дыяканаў па чыне, а сярод манахаў дыяканаў — «архідыякан». Манах, які прыняў схіму і з'яўляецца дыяканам, называецца «схііерадыякан».
- Цэлібат ў клірыкаў — не адносіцца да клірыкаў у манастве або ў шлюбе клірыкаў.
- Дыякан і дзяк — гэта розныя паняцці.